Гісторыя

888
 Наша прадпрыемства пачынае сваю гісторыю ў 2011 годзе.
 Невялікая каманда інжынераў вырашыла стварыць кампанію, арыентаваную на кліента, якая будзе пазбаўлена бюракратычных затрымак і непаваротлівасці манаполій, якія занялі рынак тавараў і паслуг у сферы аўтаматызацыі вытворчасці.
 Спачатку кампанія мела назву “СмартСэрвісІнжынірінг”. Першапачатковым напрамкам дзейнасці было абрана стварэнне сістэм кіравання помпавымі станцыямі, сэрвіс і рамонт помпавага абсталявання. З 2012 г. Мы афіцыйна прадстаўляем нямецкі канцэрн па вытворчасці помпавага абсталявання WILO SE. Па меры пашырэння кліентскай базы прыярытэт атрымала сфера аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў.
 Мы намагаемся ўкараняць у сучасную вытворчасць найноўшыя тэхналогіі, выкарыстоўваючы апошнія навукова-даследчыя распрацоўкі.
 У 2013 г. прадпрыемства было пераіменавана ў ТАА“САЎКА БАЙ”. Таксама 2013 год адзначаны атрыманнем Ліцэнзіі на права ажыццяўлення дзейнасці ў галіне прамысловай бяспекі (грузапад’ёмныя механізмы) і Сертыфікату аб тэхнічнай кампетэнтнасці, што несумненна сведчыць пра якасць выкананай працы.
 На пачатку 2016 г. ТАА "САУКА БАЙ" атрымала атэстат адпаведнасці ІІІ катэгорыі па будаўніцтве аб'ектаў першага-чацвёртага класаў складанасці.
 У 2017 г. намі атрыманы Сертыфікат адпаведнасці Мытнага саюза па серыйнай вытворчасці сістэм кіравання і аўтаматыкі. Сертыфікацыя і выпрабаванні праходзілі ў Беларусі.
 За час працы кампаніі вылучыліся канкрэтныя напрамкі дзейнасці, у якіх нашы спецыялісты з’яўляюцца прафесіяналамі.
 Дзякуем нашым кліентам і партнёрам за супрацоўніцтва і жадаем ствараць гісторыю разам з намі.

г.Брест, ул.Сикорского, 82, с.3, п.3;
Тел./факс: 8 (0162) 50-50-12; 8 (0162) 50-12-50; +375 (29) 299-92-96